Міжнародны дзень роднай мовы

Нет комментариев



21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь. Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

У нашай установе былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы і заняткі, якія былі накіраваны на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развівалі пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўвалі пачуццё гонару за родную мову і паважлівае стаўленне да роднай мовы.

Views: 3

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Related Post

Мероприятия, посвященные великому празднику — Дню ПобедыМероприятия, посвященные великому празднику — Дню Победы

Нет комментариев


В преддверии Дня Победы в нашем учреждении были организованы мероприятия, посвященные этому великому празднику. Малыши первой младшей группы выложили из своих ладошек «Вечный огонь», который символизирует память о героях войны.

Яркий старт лета: праздник в честь Дня защиты детей!Яркий старт лета: праздник в честь Дня защиты детей!

Нет комментариев


Лето – это время волшебства, смеха и беззаботного веселья для детей. 1 июня в нашем детском саду прошёл зажигательный праздник, посвящённый Международному Дню защиты детей! Воспитанники всех возрастов окунулись в