Вывучаем разам
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2021/2022 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV і VIкласы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнайустановы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, III і Vкласы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.
Views: 1